Страйк у Германіі паралізаваў грамадскі транспарт

27/02/2026 - 14:08

Забастоўка ў Германіі / dpa/picture alliance

27 лютага амаль ва ўсіх федэральных землях Германіі пачаліся папераджальныя страйкі работнікаў грамадскага транспарту.

У Берліне забастоўка пачалася а 3-й гадзіне ночы. Як паведамляе DW, працу спынілі таксама супрацоўнікі грамадскага транспарту зямлі Гесэн: грамадскі транспарт не ходзіць у Франкфурце-на-Майне, Вісбадэне, Гісэне, Марбургу, Афенбаху і Каселі.

У Баварыі двухдзённы страйк ахапіў 13 гарадоў, у тым ліку пяць самых буйных — Мюнхен, Нюрнберг, Аўгсбург, Рэгенсбург і Інгальштат. Амаль 1000 чалавек далучыліся да забастоўкі ў Саарбрукене, Нойнкірхене, Фельклінгене, Саарлуі і Мерцыгу.

У большасці рэгіёнаў не ходзяць аўтобусы, трамваі і метро. Пасажырам даводзіцца шукаць альтэрнатыўныя спосабы дабрацца да месца прызначэння.

Завяршыцца страйк павінен  толькі ў ноч на 1 сакавіка. 

Прафсаюзы, якія абвясцілі забастоўку, дамагаюцца істотнага паляпшэння ўмоў працы — скарачэння працоўнага тыдня і працягласці змен, павелічэння перыядаў адпачынку, а таксама павышэння надбавак за працу ў начны час і ў выходныя дні. У шэрагу зямель дадаткова ідуць перамовы пра павышэнне заробкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі