Стаўбцоўская раёнка назвала "фэйкам" масавы расстрэл партызанамі жыхароў Налібак

28/03/2021 - 13:09

Стаўбцоўская раённая газета "Прамень" апублікавала калонку рэдактара пад назвай "Мінулае вучыць нас, як жыць сёння". У артыкуле рэдактар выдання Нэлі Астрэйка "выкрывае" "фальсіфікатараў гісторыі". У прыватнасці яна згадвае трагедыю 8 мая 1943 года, калі савецкія партызаны забілі 128 мясцовых жыхароў:

"У нашым краі ёсць Налібацкая пушча, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі партызаны. І вось усплывае фэйк: у Налібаках былі расстраляны партызанамі мірныя жыхары. І толькі намаганнямі райвыканкама і старшыні раённай арганізацыі ветэранаў Наталлі Лапко, якія паслалі запыты ў архівы Баранавіч, Мінска, арганізавалі сустрэчу са сведкамі тых падзей, было даказана, што жыхары Налібацкага краю не загінулі, а былі вывезены за мяжу і засталіся там пражываць. У выніку – скажэнне рэальных фактаў".

На гэтую публікацыю звярнуў увагу журналіст "Радыё Свабода, ураджэнец Налібак Дзмітрый Гурневіч:

"Новы ўзровень подласці дзяржпрапаганды. Стаўбцоўская газета “Прамень” назвала фэйкам масавы расстрэл савецкімі партызанамі 128 жыхароў вёскі Налібакі. Я ў гэтай вёсцы вырас і шмат пісаў пра гэты факт... Роўна так пра знікненне яўрэяў падчас Халакосту пісала гебельсаўская прапаганда: паехалі на Ўсход або Палестыну".

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі