Стаў вядомы прысуд палітвязням Вячаславу Лазараву і яго жонцы Таццяне Пыцько

25/09/2023 - 10:12

Вячаслаў Лазараў і Таццяна Пыцько / t.me/bajby/

Стаў вядомы прысуд палітвязням Вячаславу Лазараву і яго жонцы Таццяне Пыцько. Лазараў асуджаны на 5 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Пыцько — на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, абодвух абвінавацілі ў "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці". Прысуд 25 верасня агучыў суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Віцебскі відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў быў затрыманы ў лютым 2023-га. Яго абвінавацілі ў сувязі з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таццяну Пыцько затрымалі ў чэрвені. Яе абвінавачвалі ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або за ўдзеле ў ім". Маленькую дачку Таццяны і Вячаслава Еву накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь, а пазней перадалі бабулі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Вячаслава Лазарава і Таццяну Пыцько палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі