Станцыя метро “Магілёўская” ў Мінску часова зачынілася. Пра гэта прыкладна апоўдні паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама ў сваім Твітары.
“Па тэхнічных прычынах станцыя метро “Магілёўская” часова зачыненая. Цягнікі ідуць да станцыі “Аўтазаводская”, — патлумачылі ў міліцыі і прынеслі прабачэнні за нязручнасці.
Як паведамляюць СМІ са спасылкай на сталічную міліцыю, у метро можа быць выбуховае прыстасаванне. На месцы працуе група сапёраў.
Фота: TUT.by