Стала вядомая дата, калі ў Беларусь плануе прыехаць Джон Коўл

09/09/2026 - 11:11

Джон Коўл / president.gov.by

Джон Коўл плануе наведаць Беларусь 14-га верасня. Пра гэта са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з планамі спецпасланніка Трампа па Беларусі, паведамляе вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабода Алекс Раўфоглу.

Паводле журналіста, Коўл дакладна будзе мець на мэце вызваленне яшчэ адной групы палітзняволеных. Раней спецпасланнік Трампа казаў, што ўжо дапамог вызваліць 700-800 чалавек, і бліжэйшым часам спадзяецца давесці гэтую лічбу да 1 тысячы.

Вызваленні беларускіх палітвязняў адбываюцца вось ужо год пасля кожнага візіту Коўла. Папярэдні яго візіт меўся адбыцца пры канцы вясны, але ў выніку быў перанесены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі