Стала вядомае званне Дар'і Домрачавай у КДБ Беларусі (фота)

03/05/2016 - 10:14

Стала вядомае званне Дар'і Домрачавай у КДБ Беларусі. Знакамітая беларуская біятланістка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі — старшы лейтэнант. На афіцыйным сайце Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама" ў біяграфіі Домрачавай адзначаецца, што яна "праходзіць службу ў СК КДБ Рэспублікі Беларусь" (у спартыўным камітэце?).

Як паведамляла Еўрарадыё, Дар'я Домрачава прапусціла мінулы сезон і ўжо дакладна прапусціць пачатак наступнага, паколькі чакае дзіця. Пра гэта яна і яе сябар нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален паведамілі ў пачатку красавіка. Яны збіраюцца жыць у Беларусі і дабудоўваюць дом пад Мінскам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі