Як будзе працаваць грамадскі транспарт Мінска 7-11 сакавіка

06/03/2018 - 18:24

Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт Мінска 7-11 сакавіка. Графік працы змяняецца ў сувязі з пераносам працоўных дзён. Як інфармуе прадпрыемства “Мінсктранс”, у сераду, 7 сакавіка, прыгарадныя маршруты будуць курсіраваць па графіку пятніцы, а 8 і 9 сакавіка — па графіку суботы.

Для гарадскіх аўтобусаў 8, 9 і 11 сакавіка вызначаны графік нядзелі, 10 сакавіка — графік суботы. Для тралейбусаў 8 і 9 сакавіка вызначаны графік суботы, а 10 і 11 сакавіка — нядзелі. Што да трамваяў, то яны ў сталіцы ад 8-га да 11-га сакавіка будуць курсіраваць паводле графіку нядзелі.

Таксама “Мінсктранс” паведамляе пра змены ў некаторых міжгародніх маршрутах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі