Стала вядома, калі якасную расійскую нафту атрымаюць на Мазырскім НПЗ

30/04/2019 - 07:39

Міністэрства энергетыкі Расіі сцвярджае, што якасная нафта 29 красавіка ў другой палове дня пачала паступаць на мяжу Беларусі. На нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры яна патрапіць 2-3 траўня, інфармуе meduza.io. Аднак "Белнафтахім" заявіў, што чыстую нафту ў Беларусі чакаюць толькі 2 траўня, а ў Мазыры — не раней за 4 траўня. А на поўнае аднаўленне працы "Дружбы" спатрэбяцца некалькі месяцаў, паведамляе БЕЛТА.

Праблемы пачаліся 19 красавіка, калі беларускія спецыялісты зафіксавалі ў расійскай нафце, якая паступала па нафтаправодзе "Дружба", павышанае ўтрыманне хларыдаў. З-за гэтага было сапсаванае абсталяванне на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Мазыры. Еўрапейскія краіны пачалі адмаўляцца прымаць няякасную расійскую нафту і прыпынілі яе транзіт. Беларусь заявіла, што панесла каля 100 мільёнаў долараў страт (Мінск быў вымушаны прыпыніць экспарт светлых нафтапрадуктаў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі