Стала вядома, калі Расія зніме ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю

10/09/2021 - 09:31

Расія зніме ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю з 21 верасня, паведамляе ТАСС. Яны ўводзіліся з-за сітуацыі з COVID-19. Пра тое, што абмежаванні здымаюцца, напярэдадні на прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве заявіў Уладзімір Пуцін. Ён спаслаўся на рашэнне ўрадавай камісіі. Цяпер жа расійскі Аператыўны штаб па папярэджанні завозу і распаўсюду новай каранавіруснай інфекцыі назваў дату.

Пуцін згадваў, што да ўвядзення абмежаванняў за тыдзень паміж краінамі здзяйснялася больш за 200 рэйсаў, а цяпер — 36. "Я не думаю, што за два дні адновіцца дакавідны ўзровень [авіярэйсаў], — казаў расійскі прэзідэнт. — Гэта ўсё залежыць ад рынку перавозак. Але мяркую, што аднаўленне пройдзе хутка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі