Спікер Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка пойдзе на выбары ў Докшыцах

12/07/2016 - 11:13

Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка пойдзе на парламенцкія выбары ў Докшыцах (выбарчая акруга № 22). Менавіта ў гэтым раённым цэнтры ён зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты. У выпадку абрання Андрэйчанка стане адным з найстарэйшых дэпутатаў — яму 67 гадоў. Ён быў дэпутатам парламента ў пачатку 1990-х, з 1994-га да 2008-га ачольваў Віцебскі аблвыканкам. Ужо восем гадоў з'яўляецца старшынёй Палаты прадстаўнікоў.

Дарэчы, сярод зарэгістраваных ініцыятыўных груп 28 чалавек — цяперашнія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

ЦВК: Ініцыятыўная група Статкевіча памылкова трапіла ў лік зарэгістраваных

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі