"Спайсы" губляюць папулярнасць у мінчукоў

27/10/2017 - 13:47

У 2017 годзе падраздзяленні мінскай міліцыі, што спецыялізуюцца на барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў,  канфіскуюць значна менш псіхатропных рэчываў, чым летась. "Спайсы", як і раней, складаюць значную частку ў агульным аб'ёме канфіскаваных наркотыкаў: каля 45%. Але раней іх доля дасягала 70-75%.

У той жа час, да 45% павялічылася доля "раслінных" наркотыкаў. Сталічныя праваахоўнікі мяркуюць пра гэта па тых рэчывах, якія ў іх атрымліваецца канфіскаваць.

На падставе гэтай статыстыкі яны нават склалі "топ" самых папулярных у Мінску наркотыкаў:

— псіхатропныя рэчывы (курыльныя сумесі) — 45%;
— гашыш — 15%;
— марыхуана — 15%;
— амфетамін, мефядрон, экстазі — 10%;
— макавая саломка — 8%;
— опій — 7%.

"Такія наркотыкі, як гераін і какаін, у Беларусі рэдкасць. У бягучым годзе на тэрыторыі Мінска гераін канфіскоўвалі толькі раз, і то ў малой колькасці. Какаін — на рынку ў Ждановічах і ў аэрапорце", — распавядае начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі