Спартыўны арбітраж не разглядае скаргі на забароны ўезду ад улад краін

20/11/2026 - 13:27

Расійскія спартсмены спрабуюць знайсці лазейкі / Reuters

Спартсмены не могуць абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS) забароны на ўезд, уведзеныя ўрадамі краін. Пра гэта суд паведаміў у адказ на запыт The Insider.

У CAS патлумачылі, што яго юрысдыкцыя не распаўсюджваецца на нацыянальныя ўрады. Абскардзіць можна толькі рашэнне спартыўнай арганізацыі, калі такую магчымасць прадугледжваюць яе правілы або арбітражная пагадненне.

"Суд не валодае юрысдыкцыяй у дачыненні да нацыянальных урадаў. CAS не прыме апеляцыю спартсмена ў сувязі з абмежаваннямі на ўезд, уведзенымі ўрадамі", — гаворыцца ў адказе суда.

Нагадаем, 30 кастрычніка CAS абавязаў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) дапусціць расійскія зборныя да пяці чэмпіянатаў свету.

Пазней IIHF пацвердзіла, што расійская каманда прапусціць маладзёжны чэмпіянат свету з-за абмежаванняў на ўезд, уведзеных Канадай.

Чэхія абвясціла, што не пусціць расійскіх хакеістак на чэмпіянат свету сярод дзяўчат да 18 гадоў, нават пры наяўнасці віз іншых краін Шэнгенскай зоны.

18 лістапада ўрад Швецыі паведаміў, што ўдзел расійскіх спартсменаў у спаборніцтвах можа ўяўляць рызыку для міжнародных адносін краіны.

Міжнародны алімпійскі камітэт раней заявіў, што доступ да спаборніцтваў не павінен залежаць ад грамадзянства спартсмена або ўдзелу яго краіны ў вайне. Пры гэтым у МАК падкрэслілі, што рашэнні аб выдачы віз прымаюць нацыянальныя ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі