Спартсмены з КНДР паедуць на Алімпіяду ў Паўднёвую Карэю

09/01/2018 - 13:43

Спартсмены з КНДР паедуць на зімовую Алімпіяду ў Паўднёвую Карэю. Пра гэта стала вядома па выніках перамоў дэлегацый двух краін у памежным Пханмунджоме. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, Паўночная Карэя накіруе ў Пхёнчхан у лютым 2018-га вялікую дэлегацыю, якая будзе складацца са спартсменаў, чыноўнікаў, журналістаў і групы падтрымкі.

Прадстаўнікі Паўднёвай Карэі прапанавалі, каб спартсмены іх краіны і КНДР прайшлі разам на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. Аднак невядома, як адрэагавалі на такую прапанову ў Пхеньяне. Апошні раз спартсмены двух краін выходзілі разам на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 2006 года ў Турыне.

Падчас сённяшніх перамоў было прынята рашэнне аб актывізацыі кантактаў, якія раней былі замарожаныя з-за ядзернай і ракетных праграм Паўночнай Карэі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі