СМІ: Звольнены са сваёй пасады кіраўнік канцэрна "Белэнерга"

27/03/2018 - 17:19

Генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Белэнерга" Яўген Воранаў адхілены ад пасады, паведамляе tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Неафіцыйна паведамляецца, што падставай для звальнення стала "аднаразовае грубае парушэнне згодна з дэкрэтам №5". Гэты дакумент набыў моц 1 студзеня 2015 года і накіраваны на "ўзмацненне патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый". 

Разам з тым, некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што афіцыйнае рашэнне пра адстаўку Воранава яшчэ не прынятае. 

Воранаў быў прызначаны кіраўніком "Белэнерга" са згоды Аляксандра Лукашэнкі 22 красавіка 2013 года. 

Воранаву 56 гадоў. У энергасістэме ён працуе з 1986 года, пачаўшы з пасады інжынера цэха наладкі і выпрабаванняў. 

Таксама ён з'яўляецца першым намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі дзюдо.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі