СМІ: Расія размясціла ў Беларусі свае абарончыя комплексы “Самарканд”

28/10/2018 - 11:55

Міністэрства абароны Расіі размясціла найноўшыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы “Самарканд” на стратэгічных кірунках, у тым ліку ў Калінінградскай вобласці і ў Беларусі.

Як пішуць “Ведомости”, абвешчаны тэндар на закупку паслуг па дапрацоўцы, мантажы і падключэнні частак комплексаў да сістэмы перадачы дадзеных Мінабароны Расіі.

Паводле дакументацыі тэндару, Мінабароны разгарнула 16 комплексаў “Самарканд” у 13 вайсковых частках Архангельскай, Калінінградскай, Маскоўскай, Мурманскай, Ніжагародскай абласцей, Краснадарскім і Прыморскім краі, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці і ў Беларусі.

Працы па мантажы комплексаў “Самарканд” павінны завяршыцца да 10 лістапада наступнага года, гаворыцца ў паведамленні аб правядзенні закрытага аўкцыёну.

Комплексы “Самарканд” год таму паступілі на ўзбраенне Паўночнаму флоту Расіі. Раней ваенныя не раскрывалі прызначэнне комплексаў і іх характарыстыкі.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі