СМІ: Аднаго з кадэтаў у саколках з “Пагоняй” адлічылі з вучэльні

17/10/2015 - 10:58

Аднаго з кадэтаў Ястрамбельскай вучэльні, які  зняўся ў саколцы з “Пагоняй”, адлічылі. Гэта для яго скончылася патрыятычная фотасесія, якая напярэдадні зрабіла фурор у сацыяльных сетках. Хлопец сфатаграфаваўся разам з трыма сваімі сябрамі і даслаў фота ў суполку ВКонтакте “Мая краіна Беларусь”.

Здымак разляцеўся па сацыяльных сетках і трапіў у СМІ.

Як паведамляе “Салідарнасць”, хлопец ужо адлічаны, астатніх рыхтуюцца адлічыць. Але пры гэтым кадэт распавёў, што аднакласнікі “стаяць за іх да апошняга”.

Свой учынак падлетак патлумачыў тым, што для яго “Пагоня” — гэта айчынная гісторыя і трэба любіць сваю гісторыю і герб.

Праверыць інфармацыю пра адлічэнне навучэнцаў у адміністрацыі навучальнай установы пакуль не атрымалася: тэлефоны дырэктара і яго намеснікаў не адказваюць.

Тым часам міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў карэспандэнту Еўрарадыё, што ў нашай краіне не існуе ніякай адказнасці за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі.

Фота: ВКонтакте

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі