Смаргонскі райвыканкам: На Крэўскім замку пакуль ніякіх прац не вядзецца

20/03/2017 - 14:00

Сярод карыстальнікаў сацсетак днямі пачала распаўсюджвацца інфармацыя, што Крэўскі замак "упарадкоўваюць" бульдозерам. На здымках бачныя часткі цэглы са сцяны, якія ляжаць на зямлі.

Як высветліла Еўрарадыё ў Смаргонскім райвыканкаме, ніякіх прац там цяпер не вядзецца. Толькі ўлетку праводзілася геалагічная экспертыза, што і з’явілася на здымках. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама.

Супрацоўніца райвыканкама: “Цяпер ідзе экспертыза будаўнічага праекта па кансервацыі і рэстаўрацыі замка. Сёлета там вяліся працы, у межах праектавання рабілі “геалогію”.

Згодна з дзяржпраграмай “Замкі Беларусі”, руіны Крэўскага замка падлягаюць кансервацыі і частковаму аднаўленню. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі