Футбольны клуб “Слуцк” у матчы 14 тура чэмпіянату Беларусі перамог на выездзе “Іслач”. Гульня прайшла 30 чэрвеня і скончылася з лікам 1:0. Таксама ў гэты дзень жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” згуляла са сталічным “Тарпеда” і скончыла гульню мінімальнай перамогай — 1:0.
Гродзенскі “Нёман” прымаў у сябе дома “Мінск” — гульня скончылася з лікам 2:2.
Нагадаем вынікі матчаў 14 тура, якія прайшлі ў пятніцу: “Прамень” — БАТЭ — 1:2, “Гомель” — “Дынама” (Брэст) — 0:6.
Сёння пройдуць апошнія тры матчы гэтага тура: “Гарадзея” — “Віцебск”, “Дынама” (Мінск) — “Дняпро”, “Шахцёр” — “Смалявічы”.
Відэа: АБФФ