Славенія — Беларусь: у пяць разоў менш арэн і амаль у дзесяць — хакеістаў

05/09/2016 - 14:23

Зборная Беларусі па хакеі з шайбай была створаная ў 1992 годзе, найбольшага поспеху дасягнула праз дзесяць гадоў, калі заняла чацвёртае месца на Алімпійскіх гульнях. Сёлета міма Алімпіяды мы праляцелі, замест беларусаў туды трапілі Славенія, Нарвегія і Германія. Параўноўваем гэтыя зборныя з нашай.

 

На першы погляд, беларусы тут фаварыты. Яшчэ дзесяць гадоў таму, калі мы ўжо, здавалася б, канчаткова замацаваліся ў элітным дывізіёне, пра існаванне хакейных зборных у Германіі і тым больш Славеніі мала хто ведаў. Больш-менш вядомымі былі хіба нарвежцы.

Але калі прагледзець крыху статыстыкі, стэрэатыпы разбурацца. Нямецкая зборная — увогуле адна з самых тытулаваных на кантыненце, у цень сышла толькі ў другой палове 50-х. Але на апошнім чэмпіянаце свету немцы пераплюнулі ўсе дасягненні беларусаў, заняўшы 7-е месца.

Дасягненні нарвежцаў за апошнія 20 гадоў таксама вышэйшыя за беларускія: у 2011 годзе яны былі шостымі ў выніковай табліцы (у нас найлепшы вынік у 2009 — 8-е месца). Так што па дасягненнях мы апярэджваем толькі сціплых славенцаў з іх максімальным 13 месцам. Затое ў іх камандзе ёсць энхаэлавец (у нас сёлета няма) і трэнер — славенец (у нас пакуль яшчэ канадзец). Дарэчы, па гэтым паказчыку мы шалёна адстаём ад немцаў — сёлета на алімпійскім адборы за іх выступала ажно шэсць хакеістаў наймацнейшай лігі свету.

Адзіная перавага беларускай зборнай над трыма іншымі — самы высокі рэйтынг. Які,  відаць, пасля гэтага адбору зменіцца не на нашу карысць.

Беларусь не трапіла на Алімпіяду

Нацыянальныя зборныя Беларусі і Славеніі 4 верасня змагаліся за пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года. Гульня праходзіла ў Мінску.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі