СК распавёў пра прычыны затрымання былога кіраўніка мінскага начнога клуба

09/01/2019 - 09:15

Следчы камітэт распавёў пра прычыны затрымання бізнесмена, былога кіраўніка мінскага начнога клуба "Дозари" і рэстарана "Галерэя" Алега Пяткевіча. Яму выставілі абвінавачанне ў падбухторванні да дачы хабару.

Пра затрыманне Пяткевіча стала вядома з неафіцыйных крыніц у снежні. Нібыта, гэта адбылося падчас спробы даць хабар чыноўніку. Як інфармуе прэс-служба СК, крымінальная справа была распачатая КДБ. Яго аператыўнікам удалося задакументаваць эпізод падбухторвання бізнесменам грамадзян Беларусі да дачы хабараў "нібыта службовым асобам выканаўчых і распараджальных органаў г. Мінска і Мінскай вобласці за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю". Ён называў сумы ад 10 тысяч да 25 тысяч долараў. У канцы лета 2018-га Алег Пяткевіч атрымаў 10 тысяч долараў, але нікому іх не перадаваў, пакінуў сабе.

Падчас следства высвятляюцца ўсе абставіны супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага. Бізнесмен застаецца за кратамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі