Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі ў суботу — да -5 (у Мінску — да -2, у наваколлі сталіцы — да -4 градусаў). Адзначаецца, што яны чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Толькі месцамі (напрыклад у Брэсце і Гродне) у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +3 градусаў.
У дзённыя гадзіны — ад +9 да +14.
9 кастрычніка будзе без ападкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут