Сілавікі затрымалі камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў "Silver Screen"

26/05/2022 - 07:55

У Мінску затрыманы камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў "Silver Screen" Аляксандр Дземідовіч.

Паведамляецца, што яго затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Ні прычыны затрымання, ні тое, якая сілавая структура гэта зрабіла, пакуль невядома.

Аляксандр узначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы TUT.ВY да разгрому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі