Шведскае радыё зрабіла расследаванне пра кантрабанду нафтапрадуктаў з Беларусі

03/05/2017 - 11:35

“Шведскае радыё” зрабіла расследаванне пра кантрабанду на Захад нафтапрадуктаў праз Беларусь. Сцвярджаецца, што журналісты атрымалі дакументы (арыгіналы і копіі) ад былога супрацоўніка КДБ Андрэя Молчана. Ён, нібыта, меў званне маёра, служыў у дзяржбяспецы да 2010 года, у 2012-м спрабаваў атрымаць палітычны прытулак у Швецыі. Дакументы, якія Молчан меў, ён рашыўся апублікаваць толькі цяпер. Яны асвятляюць вядомую гісторыю з пастаўкамі нафтапрадуктаў на Захад пад выглядам распушчальнікаў (каб не плаціць расійскаму боку падаткі). Расія яшчэ ў той час даведалася пра гэтую схему, выбухнуў скандал.

“Шведскае радыё” інфармуе, што яшчэ да закрыцця схемы беларускія мытнікі спынялі цягнікі з нафтапрадуктамі, але атрымлівалі з ураду загад не разглядаць груз як падмытны. Журналісты прыходзяць да высновы, што да кантрабанды магло мець дачыненне “вышэйшае палітычнае кіраўніцтва”, але каментароў атрымаць не здолелі.

Фота: sverigesradio.se

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі