Шасцігадовы хлопчык загінуў пад коламі трактара ў Лёзненскім раёне

27/07/2017 - 13:03

Трагічнае здарэнне адбылася ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Шасцігадовы хлопчык трапіў пад колы трактара, а кіроўца гэтага нават не заўважыў.

Пазней трактарыст распавёў, што перад працай наведаўся да сястры жонкі. Яе сыны прасіліся праехацца разам да фермы, але ён адмовіў. 

Скрыншот з сюжэта СТБ

Праз некалькі хвілінаў яму патэлефанавалі сваякі і сказалі, што малодшы з хлопчыкаў ўсё ж ухапіўся за кормараздатчык. Спыніўшыся, мужчына агледзеў прычэп, але дзіцяці на ім не было. Тады ён вярнуўся па тым жа маршруце і ўбачыў на збочыне цела.

Зараз ДАІ разбіраецца ў тым, ці мог кіроўца ўбачыць хлопчыка, які ў апошні момант заскочыў на трактар.

"Па факце гібелі дзіцяці распачатая крымінальная справа, праводзіцца праверка. Удакладняюцца ўсе нюансы — ці вінаваты кіроўца, што не ўбачыў, што на транспартным сродку знаходзіцца дзіця", — распавядае ў эфіры тэлеканала СТБ старшы інспектар ДАІ Станіслаў Салавей.

Праваахоўнікі нагадваюць, што ў дні летніх вакацый бацькі павінны быць як ніколі ўважлівымі да дзяцей. Не варта пакідаць іх без нагляду, асабліва побач з дарогамі, аўтатранспартам і тэхнікай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі