Сенат ЕГУ патрабуе змяніць кіраўніцтва ўніверсітэта

30/05/2016 - 15:54

Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выступіў з заявай наконт цяперашняй сітуацыі з гэтай ВНУ. Апошнім часам донары з Паўночнай рады заявілі, што спыняюць фінансаванне ўніверсітэта размешчанага ў Вільні пасля аўдыту, які выявіў злоўжыванні з боку адміністрацыі. У СМІ з'яўляліся звесткі пра вялізныя фінасавыя злоўжыванні.

Таму 25 траўня Сенат ЕГУ вырашыў звярнуцца да Агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ, Кіруючай рады ЕГУ, асноўных донараў, а таксама МЗС Літоўскай Рэспублікі. Сенат прапаноўвае ім прыняць неадкладныя меры для аднаўлення рэпутацыі і інстытуцыйнай стабільнасці ўніверсітэта, перадае прэс-служба ЕГУ.

Сенат прапаноўвае пяць крокаў для ўстойлівага развіцця ўніверсітэта:

1. Неадкладна адклікаць Дэвіда Поліка з пасады рэктара ЕГУ;

2. Неадкладна адклікаць са сваіх пасадаў в.а. старшыні Кіруючай рады Э.Лонсдэйл і намесніка старшыні Кіруючай рады Д.Дэвідсана;

3. Забяспечыць акадэмічнай супольнасці ўдзел у працэсе выбару новага рэктара;

4. Увесці ў ЕГУ антыкрызіснае кіраванне з удзелам прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці;

5. Забяспечыць рэальны ўдзел акадэмічнай супольнасці ў складанні бюджэту ўніверсітэта і кантролі за выдаткамі бюджэтных сродкаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі