Савет Рэспублікі аднагалосна прыняў праект рэспубліканскага бюджэту

20/12/2017 - 14:26

20 снежня Савет Рэспублікі аднагалосна прыняў праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2018 год, інфармуе БЕЛТА. Раней галоўны фінансавы дакумент краіны быў ухвалены ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў (18 і 19 снежня). Цяпер праект бюджэту паступіць на подпіс Аляксандру Лукашэнку. Адзначым, што летась рэспубліканскі бюджэт быў прыняты яшчэ ў кастрычніку.

Сёлета прафіцыт бюджэту чакаецца ў памеры амаль 734 млн рублёў. У ім закладзены тэмп росту ВУП у 101,2%, інфляцыя — 107,4%, стаўка рэфінансавання — 11% гадавых, кошты на нафту — 43 долары за барэль, курс долара — 2,038 беларускага рубля і 62,3 расійскага рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі