Саўмін Беларусі адмяняе абмежаванні па выездзе за мяжу на машыне

07/07/2016 - 06:55

Савет міністраў Беларусі адмяняе абмежаванні па вывазе аўтамабільнага паліва за мяжу. Адпаведная пастанова (№ 526 ад 1 ліпеня) пачне дзейнічаць з 1 верасня 2016 года. У чацвер яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ранейшыя пастановы ўраду, якія ўводзілі абмежаванні, страцяць сілу. Дзяржаўны мытны камітэт і Дзяржаўны памежны камітэт мусяць прывесці свае нарматыўныя акты ў адпаведнасць са згаданай пастановай Саўміна.

Абмежаванні на вываз з тэрыторыі Беларусі аўтамабільнага паліва дзейнічалі з восені 2011 года. Бензін у нашай краіне быў істотна таннейшы, чым у той жа Літве, таму яго везлі за мяжу і літоўцы, і беларусы. Аднак урад сваёй пастановай абмежаваў магчымасць выезду за межы Мытнага саюза на адным і там жа аўтамабілі адным разам на 8 дзён. У адваротным выпадку трэба было плаціць пошліну на паліва.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі