Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open

19/01/2019 - 07:55

Беларуска Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таунсенд выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У матчы 1/16 фіналу яны былі мацнейшымі за польска-японскі дуэт Алісія Расольска / Эры Хадзумі 6:2, 7:6 (8:6).

За выхад у чвэрцьфінал Сасновіч і Таунсенд пазмагаюцца з кітайскім тандэмам Тайбэя Чань/Лаціша Чан.

Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці зняліся з турніру перад матчам 1/16 фіналу.

Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізе Мертэн у 1/8 фіналу згуляюць з чэшскім дуэтам Барбора Крэйчыкава / Кацярына Сінякова.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі