Сарваны ў Маскве "Партызан-фэст" у падтрымку пратэстоўцаў Беларусі пройдзе анлайн. 30 верасня музычны фестываль адбудзецца на пляцоўцы тэлеканала "Дождь", пачатак а 22-й гадзіне, паведамляе "Новая газета". У яе рэдакцыі арганізатары мерапрыемства правялі прэс-канферэнцыю.
Фэст планаваўся ў маскоўскім клубе Live Stars. Але на яго адміністрацыю пачалі ціснуць, і мерапрыемства адмянілі. Музыкі вырашылі запусціць марафон відэазваротаў у падтрымку беларускіх пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.