Самалёт “Белавіа” зрабіў экстраную пасадку з-за тэхнічных непаладак

21/11/2015 - 08:31

Пасажырскі самалёт авіякампаніі “Белавія” 20 лістапада ўвечары вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з-за тэхнічных непаладак — кампутар выдаў паведамленне ад адмове навігацыйнай сістэмы.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, самалёт маркі Bombardier CRJ200 ляцеў рэйсам “Мінск — Тэгеран”. Праз 25 хвілінаў пасля ўзлёту з-за трывожнага сігналу кампутара было вырашана вярнуцца і сесці ў аэрапорце. Пазапланавая пасадка была зробленая ў 23.31.

На борце было 17 пасажыраў і 4 члены экіпажу.

Фота: tio.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі