У Мінску ў аўторак прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Мікалая Патрушава, сакратара Савета бяспекі Расіі. У Палац Незалежнасці з Патрушавым прыехаў дзяржсакратар Саўбеза РБ Аляксандр Вальфовіч. Але на здымках з сустрэчы яго няма.
Лукашэнка гаварыў госцю з Масквы, што яны сустракаюцца ў "няпросты час". І ён хацеў з ім абмеркаваць сам на сам пытанні, "якія не падлягаюць публічнаму агалошванню". "Але я хацеў бы, каб вы пра іх ведалі, таму што напэўна давядзецца працаваць разам, процідзейнічаць некаторым напрамкам", — туманна сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Пагрозы ёсць новыя, пра якія трэба гаварыць", — адзначыў Мікалай Патрушаў. Паводле яго слоў, знешнія сілы хочуць "памяняць дзяржаўны лад у Беларусі".
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут