Сахашчык звярнуўся да вайскоўцаў з нагоды магчымага ўступлення Беларусі ў вайну

12/10/2022 - 07:55
Валерый Сахашчык / t.me/anb_belarus

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і да ўсіх беларусаў з нагоды магчымага ўступлення Узброеных сіл Беларусі ў вайну супраць Украіны. Ён падкрэсліў, што Беларусь у вайну спрабуе ўцягнуць кіраўніцтва РФ.

Сахашчык падкрэсліў, што "ўкраінцы вельмі добра падрыхтаваны да нападу з боку РБ" і ўжо "на працягу першых некалькі дзён будуць знішчаны Мазырскі НПЗ, уся крытычная інфраструктура памежнай паласы", "можа загінуць і пацярпець вялікая колькасць людзей". Будуць вялізныя страты ў беларускага войска. Ён перакананы, што колькасць беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Украіну, "істотна вырасце", і вайскоўцы Узброеных сіл Беларусі з імі там сустрэнуцца. Але добраахвотнікі будуць "лепш падрыхтаваныя, забяспечаныя і матываваныя".

"Беларусь стане краінай-ізгоем у свеце і падзеліць з Расіяй ганьбу паразы і абавязак выплаты рэпарацый", — так апісвае горшы сцэнар для РБ Валерый Сахашчык. Ён заклікае "людзей у ваенна-палітычным кіраўніцтве Беларусі" ўсвядоміць "жахлівыя магчымыя наступствы" ўступлення Беларусі ў вайну. "Кожны з нас — няхай у рознай ступені — але можа паўплываць на будучыню Беларусі", — заявіў Сахашчык.

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі заявіў, што Расія ўжо прайграла вайну, але спрабуе працягнуць агонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі