Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэні, піша tut.by.
У матчы 1/8 фіналу Сабаленка (якая займае 13-е месца ў рэйтынгу WTA) перамагла расіянку Кацярыну Аляксандраву (73) — 6:3, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 12 хвілін.
Саперніцай Сабаленка ў чвэрцьфінале турніру будзе яшчэ адна расіянка — Марыя Шарапава (29).