Арына Сабаленка / usopen.org
Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу) US Open. У сваім другім паядынку на турніры беларуская тэнісістка абыграла Джодзі Берэйдж (96) з Вялікабрытаніі — 6:3, 6:2. Наступная саперніца — Клара Бюрэль (62) з Францыі.
У першым раўндзе Сабаленка перамагла бельгійку ўкраінскага паходжання Марыну Занеўскую (6:3, 6:2).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут