Сабаленка на Australian Open сенсацыйна прайграла эстонцы з 2-й сотні рэйтынгу

24/01/2022 - 13:04

Другая ракетка свету 23-гадовая Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу Australian Open сенсацыйна прайграла 36-гадовай эстонцы Каі Канэпі з другой сотні рэйтынгу (115). Беларуска змагла выйграць толькі першы сэт — 7:5, 2:6, 6:7 (7:10). У Сабаленка было 15 двайных памылак.

Раней з Australian Open у 1/8 фіналу выбыла Вікторыя Азаранка, якая прайграла чацвёртай ракетцы свету Барбары Крэйчыкавай з Чэхіі — 2:6, 2:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі