Пачынаючы з верасня пасажыры Ryanair, якія падарожнічаюць з дзецьмі, будуць вымушаныя падчас рэгістарцыі на рэйс абіраць месцы побач са сваімі дзецьмі за дадатковую плату ― мінімум 4 еўра з пасажыра. Дзецям месца дадуць бясплатна, паведамляе партал fly4free.pl
Новаўвядзенне звязанае з пастаяннымі нязручнасцямі, якія мае папулярная авіякампанія. Сцюардэсам пастаянна прыходзіцца перасаджваць пасажыраў на месцы побач з іх дзецьмі. А яны, у сваю чаргу, часта занятыя тымі, хто рэзерваваў сабе месца заранёў, заплаціўшы дадатковыя грошы.
Пасажыры, якія падарожнічаюць без дзяцей, змогуць карыстацца паслугамі Ryanair па ранейшай схеме, аплата канкрэтнага месца ў самалёце застанецца для іх добраахвотнай.