Reuters: з 5 чэрвеня ЕС забароніць палёты над Беларуссю і з Беларусі

04/06/2021 - 10:52

З 5 чэрвеня ЕС забароніць палёты над Беларуссю і з Беларусі, паведамляе Reuters са спасылкай на трох дыпламатаў. Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя гадзіны, калі не з'явяцца пярэчанні з боку краін Еўрасаюза. Але пярэчанняў не чакаецца.

Як вядома, яшчэ 24 траўня саміт Еўрасаюза вырашыў забараніць беларускім авіякампаніям рэйсы ў аэрапорты ЕС і палёты над тэрыторыяй Еўрапейскага саюза. Гэта была рэакцыя на пасадку самалёта Ryanair у нашай краіне. Аднак рашэнне мусіў зацвердзіць Савет ЕС. Лідары ЕС тады ж заклікалі еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.

Днямі Агенцтва авіяцыйнай бясьпекі ЕС выпусціла дырэктыву, у якой заклікала ўлады краін EASA абавязаць нацыянальных авіяперавозчыкаў пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі