Разгон антырасійскіх пратэстаў у Тбілісі 20 чэрвеня: як гэта было (фота)

21/06/2019 - 07:39

Вялікі мітынг перад будынкам парламента Грузіі пачаўся ў 19:00 20 чэрвеня. Падставай для пратэсту стала тое, што раніцай у парламенце прайшло пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, якое з месца старшыні парламента Грузіі адкрыў дэпутат Дзярждумы Расіі Сяргей Гаўрылаў. Гэта выклікала абурэнне як у апазіцыі, так і ў грамадстве. Людзі стыхійна пачалі збірацца на праспекце Руставелі, піша JAMnews. 

JAMnews
JAMnews

Па ацэнках журналістаў, на акцыі сабралося не менш за 30 тысяч чалавек. Пратэст не быў арганізаваны палітыкамі, аднак на ім прысутнічалі лідары апазіцыйных партый, а таксама грамадзянскія актывісты. 

Частка дэманстрантаў спрабавала прарвацца ў двор будынка парламента пасля таго, як скончыўся тэрмін ультыматуму, вылучанага адным з лідараў апазіцыйнага "Нацыянальнага руху" Нікой Мелія (рух быў створаны былым прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі). Мелія запатрабаваў адстаўкі старшыні парламента, кіраўнікоў МУС і службы дзяржбяспекі.

JAMnews
JAMnews
JAMnews

Некалькі гадзін спецназ беспаспяхова спрабаваў адагнаць дэманстрантаў ад будынка парламента з дапамогай газу і гумовых куляў. Пасля гэтага паліцэйскія і тэхніка пачалі зачыстку праспекта Руставелі.

JAMnews
JAMnews

Дэманстранты кідалі ў спецназаўцаў камяні. Паліцыя працягнула іх пераследваць далей уздоўж праспекта Руставелі.

JAMnews

У выніку, да раніцы спецназ цалкам выцесніў дэманстрантаў з праспекта. Многія былі затрыманыя. Іх дакладная колькасць невядома. Таксама дакладна не вядомы лік параненых — але іх сотні. Па словах медыкаў, некалькі з іх у цяжкім стане: параненыя гумовымі кулямі ў твар, верагодна, некаторыя з іх пазбавіліся вачэй.

На гадзіну ночы грузінскае грамадскае тэлебачанне паведаміла пра 52 пацярпелых. Па звестках Міністэрства аховы здароўя Грузіі сярод іх 14 пратэстоўцаў і 38 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. 

Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, якая знаходзіцца ў Мінску, пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам збіраецца перапыніць візіт у Беларусь і вярнуцца ў Тбілісі.

Тым часам грузінская апазіцыя абвясціла аб новых акцыях пратэсту на праспекце Руставелі ў Тбілісі 21 чэрвеня ў 19:00 па мясцовым часе (18:00 па Мінску).

JAMnews

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі