Разгляд пытання пра новыя зборы на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах перанеслі

02/12/2015 - 16:41

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ў чарговы раз адклаў разгляд пытання пра новыя зборы на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Пра гэта паведамляе meduza.io. Верагодна, у чальцоў Савета дагэтуль няма адзінай пазіцыі. У бліжэйшы час рашэнняў не чакаецца.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 лістапада Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыў перанесці на пачатак снежня разгляд пытання пра новыя зборы на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Плануецца істотна знізіць бязмытны парог. У Расіі ён на сённяшні дзень складае тысячу еўра, у Беларусі — толькі 200. Прапануецца вызваліць ад мытных плацяжоў тавары, якія танней 22 еўра і важаць менш за 1 кілаграм. Пры перавышэнні нормы трэба будзе плаціць збор. Больш падрабязна гл. тут.

Аднак катэгарычна супраць новаўвядзення выступіў Казахстан. А вось Беларусь яго падтрымлівае.

Міхаіл Мясніковіч: Пасылкі з замежжа абвалілі беларускі гандаль

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі