Расспажыўнагляд не рэкамендуе расіянам адпачываць за мяжой на Новы год

05/12/2015 - 14:31

Кіраўніца Расспажыўнагляду Ганна Папова параіла расіянам адзначыць навагоднія святы на радзіме і не нагружаць свой арганізм рэзкай зменай клімату.

"Лепш не перанапружваць арганізм тэмпературнымі перападамі і кліматычнымі зменамі. За 7-10 дзён арганізму — тым больш дзіцячаму — цяжка настроіцца на ўмовы іншай кліматычнай зоны, а потым у такі ж кароткі перыяд — на ўмовы добрай расійскай зімы", — перадае BBC словы кіраўніцы Расспажыўнагляду і галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Расіі.

Тым, хто ўсё ж едзе за мяжу, яна параіла старанна мыць рукі, піць толькі якасную бутыляваную ваду і імкнуцца не ўжываць сырыя морапрадукты.

Раней расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што МЗС рэкамендуе расійскім турыстам устрымлівацца ад паездак у Турцыю з-за высокага ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы.

Фота: softmixer.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі