Расійскіх інспектараў не пусцілі на беларускае прадпрыемства

22/03/2018 - 14:18

Прадстаўнікоў Рассельгаснагляду не пусцілі на ПУП "Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі", хаця папярэдне гэты візіт быў узгоднены. Беларускі бок паведаміў аб прыпыненні дзейнасці гэтага прадпрыемства, перадае прэс-служба расійскага ведамства

Інспектары Рассельгаснагляду з 19 сакавіка пачалі праверку беларускіх прадпрыемстваў — пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Спіс прадпрыемстваў быў загадзя ўзгоднены з беларускім бокам. 

Рассельгаснагляд не пярэчыць супраць таго, што названае прадпрыемства выключылі з праграмы інспекцыі. Аднак Расія з 22 сакавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз у Расію прадукцыі ПУП "Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі". Забарона ўводзіцца да таго часу, пакуль яго не праверыць інспекцыя Рассельгаснагляду.

У прадукцыі гэтага прадпрыемства лабараторыі Рассельгаснагляду сёлета тройчы выяўлялі антыбактэрыяльныя прэпараты: сульфаметазін (прызначаны для лячэння гаймарыту, пнеўманіі, рожы ды інш.), а таксама альбендазола сульфон і альбендазола сульфаксід (прызначаныя для лячэння паразітаў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі