Расійскіх ГРУшнікаў у Кіеве асудзілі на 14 гадоў зняволення

18/04/2016 - 15:18

Расійскіх ГРУшнікаў у Кіеве асудзілі на 14 гадоў зняволення кожнага з канфіскацыяй усёй маёмасці. Калегія суддзяў Галасееўскага раённага суда прызнала Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава вінаватымі "ў вядзенні агрэсіўнай вайны па папярэдняй змове, садзейнічанні тэрарыстычнай арганізацыі, ажыццяўленні тэракту", інфармуе УНІАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, спецназаўцы капітан Ерафееў і сяржант Аляксандраў былі затрыманыя ў зоне баявых дзеянняў у Луганскай вобласці 16 траўня 2015 года. Падчас допыту афіцэр прызнаўся, што ён камандаваў расійскай дыверсійна-разведвальнай групай з 12 чалавек. Расійскі бок адразу ж заявіў, што затрыманыя не з'яўляюцца дзейнымі расійскімі вайскоўцамі.

Пракурор патрабаваў для Ерафеева і Аляксандрава па 15 гадоў зняволення.

Мяркуецца, што ўкраінскія ўлады паспрабуюць абмяняць расійскіх вайскоўцаў на ўкраінку Надзею Саўчанка, асуджаную сёлета ў Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі