Расійская амбасада ў Беларусі 12 кастрычніка нагадала пра дзень нараджэння Міхаіла Мураўёва-Вешальніка. Адпаведны пост з'явіўся ў Твітар-акаўнце рускай амбасады ў Беларусі.
"12 кастрычніка 1796 г. нарадзіўся Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі — значны рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю, які праславіўся ўціхамірваннем польскага бунту 1863-64 гг. на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Літвы", — адзначаюць расійскія дыпламаты.
"Польскі бунт", пра які ідзе гаворка, — гэта паўстанне пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Паўстанне, як вядома, было жорстка задушанае, а генерал-губернатар Мураўёў атрымаў мянушку "Вешальнік".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.