Расійскай удзельніцы "Еўрабачання" забаранілі ўезд ва Украіну на тры гады

22/03/2017 - 13:39

"Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд на тэрыторыю Украіны грамадзянцы Расійскай Федэрацыі Юліі Самойлавай тэрмінам на тры гады", — пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла спікер СБУ Алена Гітлянская. Падставай для такога рашэння сталі звесткі пра тое, што расійская ўдзельніца "Еўрабачання" парушыла заканадаўства Украіны. 

У чэрвені 2015 года Самойлава ўдзельнічала ў канцэрце "Свет спорту і дабра" ў Крыме, які акупавала Расія. Гэта з'яўляецца парушэннем украінскага заканадаўства, бо ўезд на тэрыторыю Крыма дазволены толькі з боку Украіны. 

Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў, што Расія не будзе мяняць удзельніка "Еўрабачання-2017", калі Украіна забароніць уезд Юліі Самойлавай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі