Расіянка спрабавала правезці праз Беларусь ва Украіну буйную суму валюты

16/06/2016 - 08:52

Грамадзянка Расіі спрабавала перавезці праз беларускую мяжу буйную суму незадэклараванай валюты. Здарэнне адбылося ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Жанчына збіралася ляцець у Адэсу.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт, у расіянкі знайшлі 5 000 еўра, 33 411 долараў ЗША, 65 тысяч расійскіх рублёў, 2 970 украінскіх грывен. У яе адносінах распачалі крымінальную справу (артыкул — "Кантрабанда", ч. 2 арт. 228 КК), валюту затрымалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі