Расіянін ідзе пешшу праз Беларусь, каб падзякаваць за падтрымку паралімпійцаў

27/09/2016 - 10:43

Па дарогах Беларусі ад Брэста да Добруша вырашыў прайсці расіянін Уладзімір Панамароў. Ён нясе плакат "Спасибо народу Беларуссии за поддержку паралимпийцев России".

Як піша сайт "Віртуальны Брэст", Уладзімір Анатольевіч — пенсіянер з Саратава. Ён прафесійны падарожнік, краязнаўца.

Беларусь — 23-я краіна, якую ён праходзіць пешшу. Па словах Панамарова, ён працуе з інвалідамі, таму яму блізкая тэма Паралімпійскіх гульняў. Мужчына патлумачыў, што яго ўразіў учынак прадстаўніка Беларусі Фомачкіна, які вынес расійскі сцяг на Паралімпіяду ў Рыа. Мужчына і яго сябры вырашылі такой акцыяй падзякаваць Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі