Расіяне падумалі, што мінскія гімназісты разгарнулі "няправільны сцяг Аўстрыі"

03/04/2019 - 19:37

Сталі вядомыя падрабязнасці выхаду зборнай мінскіх гімназій на ўзнагароджанне на турніры юных матэматыкаў у раcійскім Санкт-Пецярбургу з бел-чырвона-белым сцягам. У турніры, арганізаваным расійскім фондам "Час навукі", удзельнічалі 12 камандаў. Ён праходзіў у канцы сакавіка. Мінчукі заваявалі трэцяе месца.

Як інфармуе "Наша ніва", удзельнікі зборнай кажуць, што ідэя выйсці са сцягам на ўзнагароджанне была агульная. Юныя матэматыкі вырашылі, што бел-чырвона-белы сцяг, які на ўсялякі выпадак узяў з сабой студэнт-кіраўнік зборнай, больш гістарычны. А ім хацелася падкрэсліць перад расіянамі, што Беларусь "асобная краіна".

І здарылася кур'ёзная сітуацыя. Некаторыя прысутныя палічылі, што ў беларусаў... "няправільны сцяг Аўстрыі". Да таго ж мінская каманда называлася... "Саюзная дзяржава".

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 03.04:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі