Расія выйграла ў Славакіі на чэмпіянаце свету па хакеі

14/05/2018 - 18:50

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Расіі атрымала пятую перамогу: яны абыграла каманду Славакіі з лікам 4:0.

У матчы за выжыванне ў элітным дывізіёне Нарвегія перамагла зборную Паўднёвай Карэі — 3:0. Такім чынам, Паўднёвая Карэя, як і Беларусь, пакіне элітны дывізіён. 

У наступным годзе за вяртанне ў эліту наша краіна будзе спаборнічаць з Казахстанам, Славеніяй, Венгрыяй, Літвой і Паўднёвай Карэяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі