Расія нанесла 15 удараў па Харкаве, ёсць загінулыя і параненыя

23/05/2024 - 11:26

Харкаў, 23 траўня 2024-га / facebook.com/DSNSKHARKIV/

23 траўня Расія нанесла 15 ракетных удараў па Харкаве, вядома пра 7 загінулых і 16 параненых, паведамляе hromadske.ua. Пад адзін з удараў трапіла прыватнае прадпрыемства, якое займаецца друкам, адбылося ўзгаранне цэха з паперай. Ёсць пацверджаная інфармацыя аб ударах па транспартнай інфраструктуры Харкава і аднаму з падраздзяленняў камунальнага прадпрыемства, якое займаецца жыццезабеспячэннем горада.

Паралельна акупанты ўдарылі па пасёлку Залачоў, у выніку чаго пацярпелі 2 чалавекі. Медыкі аказалі дапамогу яшчэ 2 пацярпелым у выніку абстрэлаў у горадзе Любаціне.

"Надзвычай жорсткая расійская атака", піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён наракае на тое, што "Украіна дагэтуль пазбаўленая дастатковай абароны СПА і надзейнай магчымасці знішчаць пускавыя ўстаноўкі тэрарыстаў менавіта там, дзе яны размешчаныя, — паблізу нашых межаў". Зяленскі перакананы, што гэта слабасць не Украіны, "а свету, які ўжо трэці год не рашаецца абыходзіцца з тэрарыстамі менавіта так, як яны гэтага заслугоўваюць".

facebook.com/DSNSKHARKIV/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі