Работнікам "Гродна Азота" могуць забараніць карыстацца смартфонамі на заводзе

04/08/2021 - 16:44

Работнікам "Гродна Азот" могуць забараніць карыстацца смартфонамі на тэрыторыі завода. Такою новаўвядзенне абмяркоўвалі на адной з апошніх аператыўных нарад кіраўніцтва, піша gazeta.azot.by. 

Забарону смартфонаў дырэкцыя "Гродна Азота" абмеркавала з прафсаюзамі. Старшыні прафсаюзнага камітэта сказалі, што разглядаецца пытанне закупкі звычайных тэлефонаў і выдачы дубліката SIM-картак.

Дарэчы, забарону на смартфоны раней ужо ўводзілі на некаторых іншых беларускіх прадпрыемствах. Напрыклад, на бабруйскай "Белшыне" яшчэ ў 2016 годзе забаранялі карыстацца мабільнымі тэлефонамі, а таксама абсталяваннем для фотаздымкі, аўдыя- і відэазапісу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі